Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Францыя не прыняла закону аб забароне паленьня


ПАРЫЖ. Францускія заканадаўцы не прынялі законапраект аб забароне паленьня ў грамадзкіх месцах, барах, рэстарацыях і офісах. Супраць законапраекту выступілі вытворцы й гандляры тытунёвымі вырабамі. Пакуль у Эўразьвязе толькі Ірляндыя, Італія, Нарвэгія й Мальта маюць усебаковыя законы супраць паленьня. У Францыі, дзе паліць траціна насельніцтва, паленьне забаронена ў шмат якіх відах грамадзкага транспарту і ў офісах. У рэстарацыях і барах паліць дазваляецца. Паводле апытаньняў, да 80% французаў падтрымліваюць забарону паленьня ў публічных месцах.
XS
SM
MD
LG