Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Узбэцкая апазыцыя просіць падтрымкі ў Расеі


МАСКВА. Прадстаўнікі ўзбэцкай апазыцыі зьвярнуліся да Расеі з заклікам публічна прызнаць парушэньні правоў чалавека ва Ўзбэкістане і спыніць падтрымку аўтарытарнага лідэра Іслама Карымава. Надзіра Хідаятава, адна зь лідэраў апазыцыйнай партыі “Сьвятло Ўзбэкістана” заявіла, што падтрымка Расеі выкарыстоўваецца рэжымам для задушэньня іншадумцаў. Расея магла б зрабіць шмат, каб спыніць пакуты ўзбэкаў. Урад Расеі мусіць разумець, што узбэцкі рэжым апынуўся ў міжнароднай ізаляцыі з-за ягонай рэпрэсіўнай палітыкі” -- сказала лідэрка апазыцыі. Захад патрабуе ад рэжыма Карымава незалежнага расьсьледаваньня падзеяў у Андыжане ў траўні сёлета.
XS
SM
MD
LG