Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ЦРУ вінавацяць у стварэньне таемных турмаў


ВАШЫНГТОН. Амэрыканскія чыноўнікі адмовіліся камэнтаваць паведамленьне, што ЦРУ ўтрымлівала падазраваных у тэрарызьме ў сакрэтных турмах па ўсім сьвеце, уключаючы дэмакратычныя краіны Ўсходняй Эўропы. "Вашынгтон Пост", якая апублікавала гэтае паведамленьне, не канкрэтызуе, пра якія краіны ідзе гаворка, але паведамляе, што таемная турэмная сыстэма была створаная пасьля тэракту 11 верасьня 2001 г. Прадстаўнік Белага Дому Скот Маклелан зазначыў, што ня можа гаварыць пра справы спэцслужбаў, аднак што ЗША працягваюць барацьбу супраць тэрарыстаў, якія спрабуюць нанесьці ўдар краіне. Ён заявіў, што усе дзеяньні ЗША ў гэтым кірунку адпавядаюць заканадаўству краіны. ЦРУ камэнтароў не давала.
XS
SM
MD
LG