Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Анонс – што вы пачуеце ў нашым эфіры заўтра раніцай?


RFE/RL Ранішняя праграма гучыць у эфіры з 6-й да 8-й раніцы паводле менскага часу. Што вы пачуеце заўтра раніцай?

* У Менску беларускія і расейскія экспэрты канчаткова ўзгадняць праект бюджэту так званай "саюзнай дзяржавы" на 2006 год. Расказвае Ўладзімер Глод.

* Ці будзе альтэрнатыва адзінаму кандыдату ад дэмісілаў? Першы месяц палітычнай кампаніі Аляксандра Мілінкевіча ацэньваюць Аляксандар Вайтовіч, Уладзімер Колас, Васіль Лявонаў.

* Выйшаў у сьвет першы нумар альманаху “Druvis”. Ён падрыхтаваны Цэнтрам этнакасмалёгіі “Крыўя” – гэта ўнікальная ва ўмовах Беларусі прыватная навуковая ініцыятыва . Пра кнігу раскажа Вячаслаў Ракіцкі.

* Міністэрства ўнутраных спраў вырашыла на 45% павялічыць колькасьць участковых інспэктараў. Для якіх мэтаў? Тэму дасьледуе Алег Грузьдзіловіч.

* Сёньня чарговая гадавіна дня нараджэньня клясыка беларускай літаратуры Якуба Коласа. Іна Студзінская праводзіць апытаньне на плошчы, што носіць ягонае імя: якія радкі паэта памятаюць людзі? Што думаюць пра мастака слова? Ці адчуваюць патрэбнасьць перачытваць?

* У Полацкім раёне вынішчаецца рэдкі парк 18-га стагодзьдзя. Улады не зьвяртаюць на гэта аніякае ўвагі. З Полацку перадае Вінцэсь Мудроў.

***

Нагадаем, што перадачы можна слухаць і праз інтэрнэт у фармаце Real Audio або Windows Media.
XS
SM
MD
LG