Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Уладзімір Пуцін заклікаў эўрапэйцаў да сумеснай барацьбы з глабальным тэрарызмам


ГААГА: Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін заклікаў да сумеснай барацьбы эўрапэйцаў з глабальным тэрарызмам. На прэс-канфэрэнцыі пасьля перамоваў з прэм’ерам Галяндыі Янам Пэйтэрам Балькэнэндэ ў Гаазе ён заявіў, што ў Чачэніі Расея абараняе і сябе і Эўропу ад тэрарыстаў. Пуцін адкінуў абвінавачаньні ў тым, што Расея паводзіць сябе ў Чачэніі празьмерна жорстка. Галяндыя зьяўляецца важным эканамічным партнэрам Расеі і важнай крыніцай замежных інвэстыцыяў ў расейскую эканоміку. У часе свайго двухдзённага візыту ў Галяндыю Пуцін наведаў таксама Міжнародны Трыбунал, які разглядае ваенныя злачынствы ў былой Югаславіі.
XS
SM
MD
LG