Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Супрацоўнік польскай амбасады пакуль не пакінуў Беларусь


Валер Каліноўскі, Менск Супрацоўнік польскай амбасады ў Менску Анджэй Чухрыта пакуль не пакінуў Беларусь. Ад іншых камэнтароў скандальнай публікацыі ў варшаўскім штодзёньніку “Rzeczpospolita” у амбасадзе Польшчы ўстрымліваюцца.

Супрацоўніца польскай амбасады ў Менску Моніка Садкоўская, якая адказвае за кантакты з прэсай, паведаміла, што са зьместам артыкулу ў газэце “Rzeczpospolita” яна, як і іншыя супрацоўнікі, знаёмая:

(Садкоўская: ) “Гэта права газэты — напісаць тое, што было напісана, але амбасада гэтага не камэнтуе. Цяпер нейкай інфармацыі на гэты конт мы не распаўсюджваем”.

Адзінае, што змагла паведаміць спадарыня Садкоўская, гэта тое, што яе калега Анджэй Чухрыта Менску яшчэ не пакінуў і ў бліжэйшы час не пакідае.

Паводле неафіцыйнай інфармацыі з колаў, набліжаных да супрацоўнікаў амбасады, дыплямат Анджэй Чухрыта ўжо напісаў у МЗС Польшчы заяву пра сваё звальненьне і зьбіраецца адбыць у Варшаву да другой палове лістапада. Сустракацца з журналістамі спадар Чухрыта адмаўляецца.

Анджэй Чухрыта працуе другім сакратаром амбасады Польшчы, ён адказвае за эканамічныя кантакты дзьвюх краін. Раней ён жыў у Менску зь сям’ёй, але жонка зьехала ў Варшаву. Цяпер у амбасадзе Польшчы засталося няшмат дыпляматаў, частка зь іх раней была высланая беларускімі ўладамі, тыя, што засталіся, ставяцца да ўчынку спадара Анджэя Чухрыты нэўтральна.

Незалежныя назіральнікі нагадваюць, што ў Польшчы ідзе рэфармаваньне ўраду, на зьмену левым у кіроўныя кабінэты прыходзяць прадстаўнікі правых партыяў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG