Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзяды ў Празе (фотарэпартаж)


RFE/RL Сёньня прадстаўнікі беларускіх арганізацыяў у Чэхіі, у тым ліку і супрацоўнікі Радыё Свабода, прыйшлі на Альшанскія могілкі ў Празе.

Першыя беларускія магілы зьявіліся тут ў 20-я гады мінулага стагодзьдзя, з пачаткам хвалі пасьлярэвалюцыйнай эміграцыі. Тут пахаваны першы прэзыдэнт Рады БНР Пётра Крэчэўскі , які памёр у Празе у 1928-м годзе. Пасьля паўнамоцтвы Крэчэўскага пераняў Васіль Захарка, які памёр у 1943-м годзе.



Паводле ўспамінаў сучасьнікаў, абодва гэтыя палітыкі пражылі апошнія гады жыцьця ў крайняй беднасьці. Яны прынцыпова не прынялі закліку савецкай улады скласьці паўнамоцтвы ўраду БНР і вярнуцца на працу ў савецкую Беларусь.

Помнікі на іх магілах былі адноўленыя ў канцы 90-х гадоў на сродкі беларуска-амэрыканскай фундацыі імя Крэчэўскага. На Альшанскіх могілках пахаваны таксама легедарны беларускі сьпявак Міхась Забэйда-Суміцкі. Кветкі і сьвечкі ўпрыгожылі іхныя магілы.



XS
SM
MD
LG