Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На табе, Божа, што мне нягожа


Данута Зайкоўская, Менск Новая перадача сэрыі "Магія мовы".

Гэта была адна зь любімых бабуліных прыказак. Яна прыгадвала яе тады, калі нехта пазбаўляўся ўсялякай непатрэбшчыны і хацеў выглядаць пры гэтым у вачах іншых шчодрым ці добрым чалавекам. Зрэшты, гэта датычыла ня толькі рэальных рэчаў, але й розных духоўных спраў, людзкіх узаемаадносін, парадаў ды іншага.

Вытокі гэтай прыказкі зьвязаныя з існуючай да сёньняшняга дня традыцыяй ахвяраваньня для касьцёлу ці царквы пэўнай долі маёмасьці. Скупы чалавек імкнуўся ўсялякім чынам зьменшыць матэрыяльны кошт сваёй ахвяры, аддаючы тое, што самому ня трэба ў гаспадарцы. Таму, відаць, і зьявілася гэтая прыказка, каб высьмеяць скупых і хітрых людзей, якія з усяго хочуць мець сваю выгаду і аддаюць іншым тое, чаго самі ніколі ня будуць спажываць. Інакш кажучы, на табе, Божа, што мне нягожа...

Магія мовы: архіў 2005 (1-ы квартал) Магія мовы: архіў 2005 (2-і квартал) Магія мовы: архіў 2005 (3-і квартал)
XS
SM
MD
LG