Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Брытанія памянула ахвяраў тэрактаў


ЛЁНДАН. Сёньня ў Брытаніі прайшлі жалобныя цырымоніі ў гонар ахвяраў ліпеньскіх тэрактаў у Лёндане, калі ў выніку выбухаў у мэтро й аўтобусах загінулі 52 чалавекі. Імшу ў катэдральным Саборы Сьв. Паўла сярод 2 тыс. вернікаў наведалі каралева Элізабэт ІІ, прэм’ер Тоні Блэр, мэр Лёндану Кен Лівінгстан. Імшу адслужыў арцыбіскуп англіканскага касьцёлу Роўэн Ўільямс Кэнтэрбэрыйскі. Сьвечкі з назвамі станцыяў мэтро і маршруту аўтобусу, дзе загінулі людзі, несьлі супрацоўнікі гарадзкога транспарту.
XS
SM
MD
LG