Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Анонс – што вы пачуеце ў нашым эфіры заўтра раніцай


RFE/RL Ранішняя праграма гучыць у эфіры з 6-й да 8-й раніцы паводле менскага часу. Што вы пачуеце заўтра раніцай?

Іна Студзінская раскажа пра рэаліі беларускага эканамічнага "цуду": нават у нафтахімічнай прамысловасьці кожнае трэцяе прадпрыемства стратнае, у лёгкай – амаль кожнае другое.

У Беларусі адзначаюцца Дзяды. Галіна Абакунчык распавядзе, як адзначаюць гэтае сьвята вядомыя ў краіне людзі.

Беларускаму Хэльсынскаму камітэту споўнілася дзесяць гадоў. У эфіры "Свабоды" – Алег Гулак.

Як ідзе падрыхтоўка да рэфэрэндуму, ініцыяванага групай беларускіх палітыкаў. Камэнтар генэрала Фралова.

90 адсоткаў першаклясьнікаў Беларусі маюць карыес. Чаму? Тэму дасьледуе Юлія Шарова.

З групы "Песьняры" звольнілі сына Ўладзімера Мулявіна. Ігар Карней перадае падрабязнасьці.

***

Нагадаем, што перадачы можна слухаць і праз інтэрнэт у фармаце Real Audio або Windows Media.
XS
SM
MD
LG