Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На тэрыторыі ліцэя знойдзены гранатамёт і выбуховыя прылады


Сяргей Астраўцоў, Горадня У Горадні на тэрыторыі ліцэя ў кучы апалага лісьця быў знойдзены гранатамёт і выбуховыя прыстасовы.

У міліцэйскую зводку гэтая падзея ня трапіла, хаця група разьмініраваньня, якая прыехала на месца, знайшла таксама трацілавую шашку, дэтанатар, самаробную выбуховую прыладу.

У сувязі з гэтай знаходкай распачатая крымінальная справа. У прэс-цэнтры абласной міліцыі карэспандэнту Радыё Свабода паведамілі, што гранатамёт быў стары, ледзьве не з часоў Другой сусьветнай вайны, ды іржавы і наўрад ці прыдатны да выкарыстаньня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG