Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Сьледчая група ААН вярнулася ў Бэйрут


БЭЙРУТ: Сьледчая група ААН, якая рассьледвае забойства былога прэм’ера Лібану Рафіка Гарыры-вярнулася ў Бэйрут. Учора Рада Бясьпекі ААН аднагалосна прыняла рэзалюцыю ў справе Сырыі. Ініцыятары рэзалюцыі: ЗША, Вялікая Брытанія і Францыя прапанавалі прыграціць Дамаску міжнароднымі санкцыямі, аднак Расея і Кітай дамагліся зьмякчэньня рэзалюцыі. У дакумэнце няма згадкі пра санкцыі, але бліжэй не акрэсьленыя наступствы ў выпадку абструкцыі з боку Сырыі, калі Дамаск не пачне цесна супрацоўнічаць з камісіяй ААН. Паводле справаздачы сьледчых, у забойства Рафіка Гарыры былі замешаныя сырыйскія службы бясьпекі. Сотні сырыйцаў пратэставалі сёньня ля амбасады ЗША ў Бэйруце. Яны трымалі ў руках транспаранты “ Мы ня маем чаго хаваць”.
XS
SM
MD
LG