Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларуская прэса мінулых гадоў за 1 лістапада


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі “Заря Запада”, 1925 год. Урадавае паведамленьне:

“У ноч на 31 кастрычніка памёр ад паралюшу сэрца пасьля апэрацыі старшыня Рэввансавету СССР Міхаіл Васільевіч Фрунзэ. Саюз ССР страціў у асобе памерлага вопытнага, загартаванага ў рэвалюцыйнай барацьбе правадыра рэвалюцыйнага народу, страціў барацьбіта, які ўсё сваё жыцьцё, ад падпольнага гуртка да зацятых баёў у грамадзянскай вайне, быў на найбольш небясьпечных і перадавых пастах. Армія і флёт страцілі аднаго з найлепшых знаўцаў вайсковай справы, арганізатараў вайсковых сіл рэспублікі, непасрэднага кіраўніка перамогі над Урангелем, кіраўніка пераможнага ўдару супраць Калчака”.

“Віцебскі пролетарый”, 1935 год:

“У швейна-тэкстыльным тэхнікуме на ўчоце больш 100 варашылаўскіх стралкоў, але больш паловы з іх не ўмее страляць. На здачу норм былі дапушчаны людзі, ніколі не страляўшыя, якія нават не праходзілі стралковай падрыхтоўкі. І наогул ва ўсёй рабоце па здачы норм не абышлося без “очковтирательства”: цвіком рабілі меткі на мішэні і гэта прымалася ў залік. Ваенны габінет тэхнікума не абсталяван партамі, дыяграмамі, схемамі. Процівагазы рваныя, нягодныя, а тыя, якія годныя — у беспарадку вісяць у куту. Вучэбныя вінтоўкі валяюцца нячышчаныя”.

“ЛіМ”, 1985 год: Ніл Гілевіч піша:

“Саюз пісьменнікаў Беларусі, усе творчыя саюзы рэспублікі вітаюць і падтрымліваюць пастанову ЦК КПСС аб мерах па пераадоленні п’янства і алкагалізму. Ва ўсіх творчых саюзах прайшлі сходы, на якіх абмеркавана пастанова ЦК КПСС, распрацаваны планы канкрэтных мерапрыемстваў, якія павінны актывізаваць наш удзел у наступе на небяспечнае сацыяльнае зло. Дзеячы літаратуры і мастацтва не застануцца ўбаку ад выканання задач, якія будзе ажыццяўляць створанае ў краіне Таварыства барацьбы за цвярозасць. Зло павінна быць пераможана і будзе пераможана”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG