Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Я абедзьвюма рукамі за тарашкевіцу!"


RRF/RL Водгукі слухачоў за апошнія суткі. Кожны дзень з 21:00 да 09:00 вы можаце патэлефанаваць на менскі нумар 2903952 і пакінуць свае меркаваньні на нашым аўтаадказьніку. Рэдакцыя Радыё Свабода не нясе адказнасьці за выказваньні слухачоў.

(Спадар: ) “Паважаная рэдакцыя Радыё Свабода! Хачу дадаць наконт хлусьні, якая распаўсюджваецца дзяржаўным радыё і друкам наконт таго, што, маўляў, усе краіны пераходзяць на “зімовы час” з 30 кастрычніка. А тое, што Японія не пераходзіць, Кіргізстан, наколькі я ведаю, Таджыкістан, шмат іншых краінаў.

Таму да вас просьба, усё гэта абагульніць і патлумачыць, што да як”.

(Спадар: ) “Зь вялікім задавальненьнем паслухаў апошнюю праграму “Вострая брама” па пытаньнях беларускага правапісу. І, канечне ж, як любы разумны чалавек, абедзьвюма рукамі за нашу тарашкевіцу і цалкам згодны з наканаваньнем нашага шаноўнага спадара Дубаўца. Але вось толькі тыя прыклады, якія ён прыводзіў у дачыненьні да заахвочваньня нашага клясычнага правапісу, маюць крышку сумнеўны характар. Бо зь ім, з гэтай свабодай – тут пытаньне ня ў гэтым хутчэй.

Зьвярніце ўвагу на тую ж “Нашу Ніву”, якая не пакутуе на клясычны беларускі правапіс, але яе праблема татальнай адыёзнасьці і не заахвочваньня сур’ёзнай працы аўтараў. Апошнім часам яе тыражы падаюць татальна менавіта з-за гэтай прычыны. Хаця яна заўсёды трымалася сваёй традыцыі прыватнасьці пры Сяргею Дубаўцы. Сёньня, на жаль, сытуацыя не зусім такая.

Тая ж самая сытуацыя зь “Дзеясловам” і “Полымем”. Канечне, ж нельга не пагадзіцца са спадаром Дубаўцом, што “Полымя” не магло б існаваць без дзяржаўнай падтрымкі, як, зрэшты, і “Дзеяслоў” ня мог бы існаваць без падтрымкі фінансавай. Адкуль яна ідзе гэта ўжо пытаньне рэдактараў, канечне ж. Таму аргумэнт, што “Полымя” ня робіцца з любоўю, а, напрыклад, “Дзеяслоў” робіцца з любоўю, то гэта выглядае, прабачце, проста сьмешна. Нават калі параўнаць сытуацыю ў гэтых часопісах, у тым жа “Полымі” дзьверы для ўсіх аўтараў пакуль што адчыненыя, нават пры той цэнзуры, якая там існуе. А “Дзеяслоў” ператварыўся ў тое, што было пры спадару Законьнікаву, – свая самазакрытая мафія, якая хутчэй арыентуецца на прынцыпы не любові, а нейкай сваёй амбітнасьці і выключнасьці, якая друкую толькі сваё кола аўтараў. І многія, сапраўды вартасныя аўтары, на жаль, сёньня застаюцца па-за межамі ўвагі шаноўнага спадара Барыса Пятровіча.

Таму для людзей, якія больш дасьведчаныя ў літаратуры і культуры, а менавіта гэта асноўная публіка праграмы спадара Дубаўца, то для іх падобныя выказваньні гучаць сьмешна. Будзьце больш акуратнымі! Не ператварайце такую сур’ёзную аналітычную праграму ў зону канфрантацыі паміж людзьмі, блізкімі вам па думках”.

(Спадар, Слонім: ) “Праслухалі вашую праграму “Маладыя галасы”. Ведаеце, крышку нават дзіўна. Вы б лепей мне падказалі, як маладому спэцыялісту з ПТВ, дзе мне знайсьці працу альбо як мне зьняць з іглы майго сябра з Салігорску, альбо як нарадзіць дзіця маёй сяброўцы з Хойнікаў, таму што яна хварэе на адпаведныя хваробы, як і ўся моладзь там. А вы нам расказваеце, як нейкія дурачкі, прабачце за выраз, расьпісваюць сталы ў сваіх аўдыторыях. У іх, напэўна, мазгоў бракуе на нешта іншае.

І яшчэ. Напэўна нашым палітыкам, якія ня ведаюць, дзе ім праводзіць свае зьезды і так баяцца міліцыі, ці ня лепш бы пашукаць сапраўды места для правядзеньня сваіх соймаў дзе-небудзь у бліжэйшым замежжы, напрыклад, у тым жа Беластоку альбо ў нашай гістарычнай alma mater Вільні, куды сёньня віза каштуе нейкія няшчасныя 5 эўра, замест таго, каб падстаўляць сваё жыцьцё і сьпіны сваіх калег пад нейкія зусім неразумныя рэпрэсіі, якіх можна было пазьбегчы і рабіць справу нашмат больш дзейсна. Бо тое, што адбылося на ТБМе – гэта проста, канечне, жах і не спрыяе ніякай сур’ёзнай працы, маецца на ўвазе вось гэтыя 200 чалавек, якія стаялі ў гэтым пакойчыку. Гэта проста сорам кіраўніцтву ТБМ!”

(Барэль Тацяна: ) “Радыё Свабода! Не магу маўчаць! Сёньня была ў Гародні. Зайшла на аўтобусны прыпынак, ён там адзін, адзін на рамонце. Што мяне ўразіла да болю душы: увесь пакойчык гэты, дзе сядзяць людзі, запоўненая жабракамі, брадзягамі сьмярдзючымі, бруднымі, падранымі. Проста боль у душы такі, што немагчыма глядзець. Міліцыя не ганяла іх сёньня, напэўна, пашкадавала, бо холадна на вуліцы. І яны сабраліся ўсе тут.

Як можна вось так выкідаць людзей, а сабе будаваць катэджы, не зьвяртаючы ні на што! Хіба так толькі пасьля вайны было, як цяпер робіцца. Людзі гэтыя галодныя нічога не чытаюць, ня слухаюць радыё, ім няма дзе паспаць. Вось так – з кута ў кут. І такая смурод на аўтобусным прыпынку, што проста жах! Гэта такое жыцьцё пайшло ў нас. Як можна глядзець на гэта ўсё?”

(Яцкевіч Аляксандар Анатольевіч, Віцебск: ) “Дзесьці год назад у Менску ў цэнтру плястычнай хірургіі па Багдановічу, 53 майму сыну зрабілі плястычную апэрацыю на вуха. Зьнявечылі яго так, што балюча глядзець да сёньняшняга дня.

Мне хочацца, каб вы ведалі прозьвішчы гэтых злачынцаў. Гэта хірург Сасюткоў, загадчык аддзяленьня Раманава, зацьвердзіў апэрацыю дацэнт катэдры чарапной хірургіі Беларускага мэдычнага ўнівэрсытэту Рубан, член камісіі дацэнт катэдры дзіцячай стаматалёгіі Коршак…”
XS
SM
MD
LG