Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Індыя: пошукі прычынных да выбухаў


НЬЮ-ДЭЛІ. Прэм’ер-міністар Індыі Манмахан Сінгх заявіў, што да нядаўніх выбухаў у Дэлі могуць мець дачыненьне замежныя экстрэмісцкія групоўкі. У суботу ў выніку трох выбухаў у Дэлі загінула ня менш за 60 чалавек.

У індыйскай сталіцы захоўваюцца павышаныя меры бясьпекі. Паліцыя працягвае расьсьледаваньне. Раней адказнасьць за выбухі ўзяла на сябе малавядомая кашмірская групоўка, аднак, на думку экспэртаў, да тэрактаў прычынілася пакістанская экстрэмісцкая арганізацыя “Лашкар-э-Таіба”.
XS
SM
MD
LG