Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Казахстан: Назарбаеў прагназуе рост ВНП


АСТАНА. Прэзыдэнт Казахстану Нурсултан Назарбаеў заявіў, што да 2012 году валавы нацыянальны прадукт краіны вырасьце ўдвая. З такім прагнозам Назарбаеў выступіў у часе Кангрэсу Фэдэрацыі прафсаюзаў Казахстану ў Астане. Паводле казаскага прэзыдэнта, к 2012 году краіна мае намер увайсьці ў дзясятку ўсясьветных экспартэраў нафты й газу.

З пачатку 1990-х казаская эканоміка праходзіць пасьпяховую рынкавую трансфармацыю. Тым часам улады Казахстану часта крытыкуюцца за негатовасьць забясьпечыць правядзеньне дэмакратычных празрыстых выбараў, а таксама за ўціск незалежных мэдыяў.
XS
SM
MD
LG