Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каштуніца гатовы да перамоваў аб Косаве


АФІНЫ. Прэм’ер-міністар Сэрбіі й Чарнагорыі Воіслаў Каштуніца заявіў сёньня, што будучы статус правінцыі Косава можа быць вызначаны толькі шляхам перамоваў. Знаходзячыся зь візытам у грэцкай сталіцы, Каштуніца адхіліў магчымасьць “навязанага вырашэньня” праблемы Косава.

З 1999 году правінцыя, 90 працэнтаў насельніцтва якой складаюць этнічныя альбанцы, знаходзіцца пад пратэктаратам ААН. Косаўскія альбанцы дамагаюцца незалежнасьці Косава ад Сэрбіі, Бялград цьвёрда адкідае гэтую ідэю.
XS
SM
MD
LG