Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Птушыны грып: хворыя птушкі ў Канадзе


ТАРОНТА. У некалькіх дзясяткаў дзікіх птушак у правінцыях Квэбэк і Манітоба выяўлены птушыны грып, – пра гэта паінфармавала сёньня канадзкае Агенцтва кантролю за якасьцю харчовых прадуктаў. Пакуль што невядома, якім тыпам птушынага грыпу заражаныя птушкі ў Канадзе.

Раней сёньня Міністэрства сельскай гаспадаркі Харватыі паведаміла, што ў двух лебедзяў, знойдзеных на ўсходзе краіны, выяўлены самы небясьпечны тып птушынага грыпу – штам H5N1.

На сёньняшні дзень, апрача Харватыі, птушыны грып штама H5N1 зафіксаваны ў Румыніі, Турэччыне, Расеі й Тайляндзе. Менавіта ад гэтай разнавіднасьці хваробы ў 2003 годзе ў Азіі памерла звыш 60 чалавек.
XS
SM
MD
LG