Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусы Бэльгіі на Дзяды ўсклалі кветкі да магілы М.Равенскага


RFE/RL У нядзелю 30 кастрычніка беларусы Бэльгіі адзначылі Дзяды.

Як паведамілі Радыё Свабода актывісты дыяспары ў Бэльгіі, у Антвэрпэне адбылася Боская літургія. Перад набажэнствам група вернікаў разам са сьвятаром наведала могілкі ў Лёвэне, дзе на магіле выбітнага беларускага кампазытара Міколы Равенскага была адпраўлена паніхіда за спачын ягонае душы і душаў усіх прашчураў-дзядоў беларускага народу.

З прамовай выступіў старшыня Беларуска-эўрапейскага задзіночаньня Зьміцер Піменаў, які адзначыў, што “ў беларусаў Бэльгіі стала добрай традыцыяй ў дні ўспаміну былых пакаленьняў змагароў за волю Бацькаўшчыны зьбірацца на гэтым сьвятым месцы, дзе спачывае адзін з ганаровых сыноў Беларусі Мікола Равенскі”.

Фота www.unija.info
XS
SM
MD
LG