Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманы два актывісты АГП


Міхал Карневіч, Горадня У Горадні затрыманы актывісты Аб''яднанай грамадзянскай партыі: Юры Істомін і Ўладзімер Чырвоненка.

Сёньня пасьля 17.00 на ўезьдзе ў Горадню на пасту ДАІ міліцыя затрымала аўтамабіль актывістаў Аб’яднанай грамадзянскай партыі Уладзімера Чырвоненка і Юрыя Істоміна. Супрацоўнік ДАІ, які іх затрымаў, адразу запатрабаваў адчыніць багажнік.

Там знаходзіліся 4 тысячы экзэмпляраў газэты “Народная воля”. ДАІшнік выклікаў супрацоўнікаў міліцыі з Горадні. Па словах Ю.Істоміна, прадстаўнікі Гарадзенскага РАУС зьявіліся ўжо празь сем хвілінаў. Адразу на месцы быў складзены рапарт на тое, што груз перавозіцца без дакумэнтаў. Ю.Істоміна і У.Чырвоненка міліцыянты зараз суправаджаюць у РАУС Гарадзенскага раёна для разьбіральніцтва.
XS
SM
MD
LG