Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

За тры гады спынена дзейнасьць больш як 150 арганізацыяў


RFE/RL У Палату прадстаўнікоў унесены законапраект “Аб супрацьдзеяньні экстрэмізму”, які прыняты ў першым чытаньні. Сваё меркаваньне пра законапраект выказвае старшыня праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі.

(Бяляцкі: ) “Прапанаваны праект закону нічога асабліва новага не нясе, мала што дапаўняе. Таму асаблівага перапалоху рабіць ня трэба. Усё тое, што рабілі ўлады ў дачыненьні да грамадзкіх арганізацыяў, партыяў, асобаў, на падставе існага заканадаўства, перанесена ў новы законапраект. Іншая справа, што зьмяняецца лексыка, і зьмяняюцца, я сказаў бы, ярлыкі, якія могуць быць пачэпленыя на няўрадавыя арганізацыі. Цяпер будуць казаць пра экстрэмізм. Гэта перадае большую нэрвовасьць, у пэўнай ступені небясьпеку, якую, як быццам бы, улады бачаць сёньня ў дзейнасьці некаторых арганізацыяў і асобаў.

Усе тыя кары, якія выкладзеныя ў праекце згаданага закону (пісьмовае папярэджаньне, прыпыненьне дзейнасьці, ліквідацыя няўрадавых арганізацыяў), прапісаны ў законе аб няўрадавых арганізацыях. І на гэтай прававой аснове ўлады пасьпяхова распраўляюцца з грамадзкімі апанэнтамі.

За тры гады спынена дзейнасьць больш як 150 арганізацыяў з дапамогаю Міністэрства юстыцыі. Тое ж тычыцца палітычных партыяў. У законе аб СМІ ёсьць усе абмежавальныя меры, якія цяпер унесеныя ў законапраект “Аб супрацьдзеяньні экстрэмізму”. Але там гэта не называецца экстрэмізмам.

Цяпер мы проста пераходзім на іншы ўзровень палітычнай лексыкі. Новы законапраект выконвае ролю прапагандысцкага і ідэалягічнага ціску". (Чытаць поўны тэкст перадачы)
XS
SM
MD
LG