Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларуская прэса мінулых гадоў за 31 кастрычніка


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі “Красноармейская правда”, 1925 год. Пра работу з жонкамі кампалітскладу:

“З прыходам маладняку трэба жанпрацы надаць больш увагі, каб маладняку, які прыйшоў зь вёскі, адразу паказаць жанчыну — грамадзкага дзеяча. У поглядзе на жанчыну маладняк прынясе з сабой прымаўку: “Курыца ня птушка, баба не чалавек”. Прышчапіць яму правільны погляд можна будзе толькі тады, калі жанпраца ў нашых часьцях будзе пастаўлена як мае быць. Значыць, неабходна пазбавіцца казённага падыходу да гэтай працы, альбо яна зноў зьвядзецца да нуля і будзе здавацца ўсім, а найперш маладняку, нікчэмнай і сьмешнай”.

“Голас Радзімы”, 1985 год:

“Сорак год пранасіў у сэрцы мінны асколак, не ведаючы пра гэта, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны жыхар вёскі Крывічы Зэльвенскага раёна Мікалай Біялт. Гэта выявілі ўрачы, калі нядаўна ён звярнуўся ў паліклініку для дыспансернага абследвання. У баі пад Кенігсбергам Мікалай Біялт быў паранены. Некалькі асколкаў варожай міны трапілі яму ў грудзі, шыю, рукі. У шпіталі выдалілі, як аказалася, не ўсе асколкі. Вярнуўшыся ў роднае сяло, былы воін многа год працаваў у калгасе слесарам. Цяпер, нягледзячы на пенсійны ўзрост і асколак у мышцы сэрца, адчувае сябе добра”.

“Советская Белоруссия”, 1995 год:

“Усьлед за злавеснай тэорыяй “узмацненьня клясавай барацьбы па меры прасоўваньня да сацыялізму” па беларускай вёсцы прайшоў плуг “раскулачваньня”. Працалюбныя і руплівыя сяляне вырываліся зь дзедавых гнёздаў і этапаваліся на дзікую Поўнач… тысячы вучоных, дактароў, інжынэраў, паэтаў альбо былі расстраляныя, альбо загнаныя ў запалярныя зьнішчальныя лягеры. Пераважная большасьць ахвяраў тэрору сёньня рэабілітаваная, і таму цяпер Міжнародны дзень памяці ахвяраў палітычных рэпрэсіяў заслужана займае месца ў шэрагу сучасных памятных дат Беларусі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG