Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Увага: новыя хвалі Свабоды


RFE/RL Пасьля пераходу на зімовы час, у нядзелю 30-га кастрычніка, зьмяніліся хвалі й частоты Беларускай Свабоды.

Час перадачаў застаецца нязьменным – раніцай ад 6-й да 8-й, і ад 18-й гадзіны вечара да поўначы.

Пачніце дзень са Свабоды ад 6-й да 8-й раніцы на хвалях 49 і 41 мэтар, частоты 6,140 і 7,190 кілягерцаў. Не прасьпіце ранішняга жывога эфіру, які пачынаецца а 7-й гадзіне.

Пазначце кароткія хвалі.

Ад 18-й гадзіны нашы перадачы гучаць на частотах 9,865 і 11,925 кілягерцаў, хвалі 31 і 25 мэтраў.

А 20-й гадзіне настройцеся на частоты 6,150 і 9,865 кілягерцаў. Хвалі – 49 і 31 мэтар.

Ад 22-й гадзіны да поўначы слухайце Беларускую Свабоду на кароткіх хвалях – 41 і 31 мэтар. Частоты 7,165 і 9,865 кілягерцаў.

Заўсёды ад 6-й да 8-й раніцы і ад 18 да поўначы, лавіце Свабоду на сярэдніх хвалях. Частата – 612 кілягерцаў, 490 мэтраў.

Шаноўныя слухачы, напішэце, калі ласка, пра якасьць прыёму нашых перадачаў на новых частотах.

Адрас у Менску – 220005, Паштовая Скрынка 111 У Чэхіі – Вуліца Вінаградзка 1, Прага 1

Выбірайце Свабоду!

Нагадваем таксама, што нашы перадачы таксама можна слухаць на нашым вэбсайце, у фармаце Real Audio альбо Windows Media.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG