Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Удзельнікі ўстаноўчага сходу "Партнэрства" пакараныя арыштамі і штрафамі


RFE/RL Прайшлі першыя судовыя паседжаньні над арганізатарамі ўстаноўчага сходу аб''яднаньня "Партнэрства".

Сябру незарэгістраванага аб''яднаньня "Партнэрства" Аляксандра Бондарава суд Маскоўскага раёну сталіцы пакараў арыштам на 15 сутак – за арганізацыю несанкцыянаванага сходу. Сьвятлану Конаву, якая мае малое дзіця, аштрафавалі на 30 базавых велічыняў (765 тысячаў беларускіх рублёў).

Устаноўчая канфэрэнцыя аб''яднаньня "Партнэрства" адбывалася 29-га кастрычніка ў кінатэатры "Цэнтральны". Супрацоўнікі міліцыі праз 30 хвілінаў пасьля пачатку затрымалі ўсіх прысутных – каля 70 чалавек. Чатырох з іх абвінавацілі ў арганізацыі несанкцыянаванага сходу. Гэта: Аляксандар Бондараў, Мікола Астрэйка (лідэр "Партнэрства"), Сьвятлана Конава, Эніра Браніцкая. Астатнія ўдзельнікі далі паказаньні, у іх узялі ўзялі адбіткі пальцаў і сфатаграфавалі для міліцэйскага архіву.

Суд працягваецца, падрабязнасьці далей на нашым сайце і ў эфіры.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG