Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Супрацоўнік КДБ ці фальшываманэтнік?


Алена Струвэ, Менск У нямецкім Падстаме пасьля некаторага перапынку аднаўляецца судовы працэс над групоўкай фальшыманетнікаў, тэнічным мозгам якой ёсьць 33-гадовы менчук Уладзіслаў Ліпскі. Як піша нямецкі друк, многае ў справе геніальнага, паводле мясцовых экспэртаў-крыміналістаў, беларускага фальшываментніка ўсё яшчэ застаецца нявысьветленым.

Ліпскі па-ранейшаму сьцьвярджае, што ў Нямеччыну ён трапіў паводле заданьня КГБ з тым, каб укараніцца ў банды фальшываметнікаў з постсавецкі краінаў. Паказаньні адносна магчымага дачыненьня Ліпскага да беларускіх спецслужбаў даюць і іншыя ўдзельнікі падстамскай групоўкі, у тым ліку і іранец зь нямецкім грамадзянствам Хасан, якому ікрымінуецца арганізацыя вытворчасьці фальшаваных грошай. Нагадаем, што на сьлед тайнай тыпаграфіі, якая месьцілася ў старым тэхнічным будынку патсдамскага батанічнага саду, нямецкая крымінальная паліцыя трапіла выпадкова – хтосьці з мясцовых пэнсіянэраў прасыгналізаваў, што ў аранжырэі нелегальна вырошчваюцца каноплі. У выніку, акрамя наркотыкаў былі знойдзеныя і фальшаваныя 50-эўравыя купюры, бездакорна выкананыя беларусам Уладзіславам Ліпскім. Як сьведчаць аўтарытэтныя нямецкія крыміналісты, такіх высакаякасных фальшывых эўра –а іх зроблена некалькі соцень тысячаў - дасюль яшчэ не было ў Нямеччыне.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG