Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сырыя мацуе межы


ДАМАСК. Сырыйскія ўлады заявілі, што яны ўмацавалі межы,каб не дапусьціць пранікненьня ваеўнікоў у краіну. МУС Сырыі загадала паліцыі праяўляць асаблівую пільнасьць у дачыненьні да людзей 18-30 год. Ірак і ЗША лічаць, што сырыйскія ўлады не прыклалі дастаткова намаганьняў, каб не дапускаць у Ірак ваеўнікоў са свае тэрыторыі. Дамаск абвінавачаньні адпрэчвае. Сырыйскія ўлады паведамлялі пра некалькі сутычак паміж сіламі бясьпекі й ваеўнікамі ў чэрвені й ліпені, а таксама пра арышты падазраваных у тэрарызьме многіх нацыянальнасьцяў.
XS
SM
MD
LG