Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Буш заклікаў да перамогі над тэрорам


ВАШЫНГТОН. Сёньня ў радыёзвароце да нацыі прэзыдэнт ЗША Джордж Буш прамаўляў у гонар загіблых у вайне з тэрорам.

(Буш:) "Мы страцілі цудоўных мужчын і жанчын на вайне з тэрорам. У кожнага зь іх засталіся несуцешныя сем’і й каханыя. Кожнае страчанае жыцьцё – гэта вялізнае гора. І ўсё ж гэтыя патрыёты пакінулі пакаленьням амэрыканцаў і мільёнаў іншых людзей, якія зазналі ўціск, магчымасьць жыць у свабодзе”.

З 2003 г. у Іраку загінулі больш за 2 тыс. амэрыканцаў. Буш заявіў, што найлепшы спосаб ушанаваць памяць загіблых – скончыць місію й “перамагчы ў вайне з тэрорам”.
XS
SM
MD
LG