Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Палова амэрыканскіх вайскоўцаў пакінуць Японію


ТОКІЁ. ЗША й Японія падпісалі сёньня дамову, каб істотна скараціць колькасьць амэрыканскіх марскіх пехацінцаў на стратэгічна важнай высьпе Акінава на поўдні Японіі. 7 тыс. пехацінцаў цягам 6 год перадыслякуюцца на выспу Гўам у Ціхім акіяне. Цяпер на Акінвае знаходзяцца 14,5 тыс. пехацінцаў – найбольшы кантынгент “марскіх коцікаў” за мяжою. Жыхары Акінавы пратэставалі супраць злачыннасьці, шуму й шматлюднасьці, выкліканымі наяўнасьцю ваенных базаў на высьпе. Паводле новай дамовы, Японія будзе вырашаць пытаньні абароны самастойна. Аднак дамова падкрэсьлівае асаблівую ролю амэрыканскіх узброеных сілаў у абароне Японіі – гэтую місію яны несьлі з канца Другой Сусьветнай вайны. Бакі пагадзіліся палепшыць стратэгічнае ўзаемадзеяньне й павялічыць колькасьць сумесных манэўраў ды вучэньняў.
XS
SM
MD
LG