Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іран: "Пагрозаў Ізраілю не было"


ТЕГЕРАН. Іран заявіў, што не парушаў сваіх абавязкаў перад ААН, бо не пагражаў і не зьбіраўся прымяняць гвалт супраць якой-небудзь краіны. У сераду прэзыдэнт Ірану Махмуд Ахмадзінэджад паўтарыў заклік аяталы Хамэйні “зьмесьці Ізраіль зь зямлі”. Гэта выклікала рэзкі міжнародны пратэст, а ўчора Рада Бясьпекі ААН заявіла, што уваходжаньне ў ААН і пагроза іншай краіне – несумяшчальныя. Ахмадзінэджад ўчора пацьвердзіў свае выказваньні й дадаў, што выяўляў волю ўсяго іранскага народу. Сёньня міністэрства замежных справаў Ірану скрытыкавала Раду Бясьпекі ААН за тое, што яна “ігнаруе пагрозы Ірану з боку іншых краінаў”.
XS
SM
MD
LG