Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Курдзкія ваеўнікі абстралялі блёк-пост


АНКАРА. Курдзкія ваеўнікі выпусьцілі ракету ў турэцкі блёк-пост на паўднёвым захадзе краіны, забіўшы аднаго жаўнера і параніўшы чатырох. Ва ўзьніклай потым перастрэлцы жаўнеры забілі аднаго ваеўніка. У Паўднёва-Ўсходняй Турцыі адбываецца шматгадовы канфлікт паміж ваеўнікамі з Рабочай партыі Курдыстана (РПК) й сіламі бясьпекі, у выніку чаго з 1984 г. загінулі каля 37 тыс. чалавек. Анкара, Эўразьвяз і ЗША лічаць РПК тэрарыстычнай арганізацыяй, ваеўнікі ж уважаюць, што змагаюцца за аўтаномію курдаў. РПК трымала аднабаковы часовы мір з 1999 да сярэдзіны 2004 г. Ужо некалькі месяцаў, як напады актывізаваліся
XS
SM
MD
LG