Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Узбэцкая правабаронца выйшла на волю


ТАШКЕНТ. Вядомая ўзбэцкая праваабаронца Елена Урлаева выйшла з псыхіятрычнага шпіталю. Улады выпусьцілі яе пасьля пратэстаў міжнародных праваабарончых арганізацыяў. Урлаева была арыштаваная ў жніўні – за карыкатуру на герб Узбэкістану й матэрыялы з крытыкай на рэжым прэзыдэнта краіны Іслама Карымава. Узбэцкі крымінальны кодэкс не прадугледжвае за гэта пакараньня, і улады вырашылі зьмясьціць Урлаеву ў псыхіятрычны шпіталь. З 2001 г. яна трапляе туды трэці раз. Паводле Урлаевай, у шпіталі яе прымушалі прымаць прэпараты ад шызафрэніі – з моцнымі пабочнымі эфэктамі, характар якіх праваабаронца не канкрэтызуе.
XS
SM
MD
LG