Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзясяткі людзей загінулі ў тэрактах у Індыі


НЬЮ-ДЭЛІ. У сталіцы Індыі цягам некалькіх хвілінаў прагрымелі тры выбухі, у якіх, паводле апошніх паведамленьняў, загінулі больш за 50 чалавек. Прэм’ер Індыі Манмаган Сынгх заявіў, што гэта скаардынаваная тэрарыстычная акцыя, аднак рана называць адказных за яе. У ранейшых тэрактах індыйскія ўлады вінавацілі Пакістан. Гэтак, у тэракце у парлямэнце ў 2001 г. былі забітыя 12 чалавек, гэта ледзь не прывяло да вайны Індыі й Пакістану. 14 млн. жыхароў сталіцы Індыі Нью-Дэлі -- індуісты, 1 млн. 700 тыс. – мусульмане. Як і ў выпадку з папярэднімі тэрактамі, Пакістан асудзіў арганізацыю выбухаў. Ніхто ня ўзяў на сябе адказнасьць. У гэтыя дні Індыя рыхтуецца да індуісцкага сьвята Дывалі й мусульманскага Ід уль-Фітр. Кіраўнік зьнешнепалітычнага ведамства Эўразьвязу Хаўер Саляна рэзка асудзіў тэракты ў Індыі, назваўшы іх “агіднымі нападамі на нявінных людзей напярэдадні сьвятаў Дывалі і Ід уль-Фітр”.
XS
SM
MD
LG