Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паўночная Карэя прадоўжыць перамовы


ПЭКІН. Лідэр Паўночнай Карэі Кім Чэн Ір паабяцаў, што КНДР возьме ўдзел у чарговым раўндзе шматбаковых перамоваў у пытаньні яе ядзернай праграмы, які мае прайсьці ў лістападзе ў Пэкіне. Пра гэта паведаміла кітайская тэлевізія пасьля сустрэчы ў Пхэньяне старшыні КНР Ху Цьзіньтао з паўночнакарэйскім лідэрам.

У верасьні, у ходзе мінулага раўнду перамоваў, КНДР пагадзілася спыніць свае ядзерныя дасьледаваньні ў абмен на эканамічную дапамогу. Пазьней, аднак, Пхэньян заявіў, што зробіць гэта толькі ў тым разе, калі Злучаныя Штаты паставяць яму рэактар на “лёгкай вадзе”. Вашынгтон катэгарычна адкінуў гэтае патрабаваньне.
XS
SM
MD
LG