Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Кіргізстан: мітынгі ў падтрымку Кулава


БІШКЕК. У шэрагу гарадоў Кіргізстану ў пятніцу прайшлі мітынгі ў падтрымку прэм’ер-міністра краіны Фэлікса Кулава і супраць крыміналізацыі ўлады. На цэнтральным пляцы Бішкеку сабралася каля дзьвюх тысяч чалавек. Галоўны арганізатар агульнанацыянальнай акцыі – праваабарончая кааліцыя “За дэмакратыю й грамадзянскую супольнасьць”.

У чацьвер некалькі сотняў дэманстрантаў, якія патрабуюць адстаўкі Кулава, спынілі шматдзённы мітынг перад будынкам парлямэнту – пасьля перамоваў з прэзыдэнтам Кіргізстану Курманбэкам Бакіевым.
XS
SM
MD
LG