Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ізраіль нанёс авіяўдар у паласе Газы


ПАЛАСА ГАЗЫ. Ізраіль нанёс сёньня на поўначы Газы ракетны ўдар па машыне, у якой знаходзіліся палестынскія ваеўнікі. Прынамсі адзін чалавек загінуў.

Напярэдадні ў выніку ізраільскага авіяўдару загінулі сем палестынцаў, у іх ліку чатыры актывісты “Ісламскага джыгаду”.

Групоўка “Ісламскі джыгад” узяла на сябе адказнасьць за нядаўні тэракт у ізраільскім горадзе Хадэра, ахвярамі якога сталі 5 чалавек.

Прэм’ер Ізраілю Арыель Шарон заявіў, што ягоная краіна зробіць рэзкія захады ў адказ на дзеяньні тэрарыстаў.
XS
SM
MD
LG