Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прага: эвакуацыя з будынку радыё "Свабода"


ПРАГА. Супрацоўнікі радыё “Свабодная Эўропа” / радыё “Свабода” амаль на 2 гадзіны былі эвакуаваныя сёньня з радыйнага будынку ў чэскай сталіцы. Эвакуацыя праводзілася пасьля ананімнага тэлефоннага званка з папярэджаньнем, што ў будынку закладзена бомба.

У ходзе праверкі будынку праскай паліцыяй і службаю бясьпекі радыё паведамленьне аб бомбе не пацьвердзілася. У сувязі з эвакуацыяй беларуская служба радыё “Свабода” выйшла ў эфір з 20-хвілінным запазьненьнем (у 17.20).
XS
SM
MD
LG