Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менск адказаў на заявы літоўскага прэзыдэнта ў Бэрліне


Міхал Стэльмак, Менск Міністэрства замежных спраў Беларусі лічыць нетактоўнымі выказваньні прэзыдэнта Літвы Валдаса Адамкуса наконт ваеннай пагрозы ёй з боку Беларусі.

Пра гэта заявіла сёньня кіраўніца аддзелу прэсавай службы упраўленьня інфармацыі беларускага МЗС Марыя Ваньшына, камэнтуючы выказваньні Валдаса Адамкуса наконт магчымасьці нападу на Літву беларускага войска Аляксандра Лукашэнкі.

Паводле яе словаў, Літва павінна быць заклапочанай не ўяўнай пагрозай з боку сваіх стабільных і прадказальных суседзяў, а рэальнай небясьпекай для насельніцтва Балтыйскага рэгіёну, што зыходзіць ад плянаў будаўніцтва ядзернага паліва Ігналінскай АЭС.

Сапраўдныя добрасуседзкія адносіны паміж дзяржавамі, лічыць прадстаўніца МЗС, ладзяцца вякамі сумеснага суіснаваньня і сяброўства, а пасеяць семя ўзаемнага недаверу і падазронасьці, паводле спадарыні Ваньшынай, можна ў адначасьсе ўсяго толькі дзясяткам некарэктных выказваньняў.

Нагадаем, днямі, знаходзячыся ў Нямеччыне, Валдас Адамкус, як паведаміла нямецкая газэта "Die Welt", заявіў, што не выключае таго, што “войска Лукашэнкі можа напасьці на маленькую прыбалтыйскую дзяржаву... Калі прачынаесься раніцай, ня ведаеш, што зараз адбываецца ў Менску”, – зазначыў літоўскі лідэр.

Гл. таксама • Што азначае заява прэзыдэнта Літвы Адамкуса пра магчымы напад з боку Беларусі? • Прэзыдэнт Літвы не выключае, што войска Лукашэнкі можа атакаваць Літву • Журналіст "Die Welt": Літоўскі прэзыдэнт зрабіў гэтую заяву цалкам сур''ёзна • "Цяжка паверыць, што ў Беларусі хтосьці хацеў бы напасьці на Літву" • В.Адамкус рэзка скрытыкаваў Нямеччыну за палітыку адносна афіцыйнага Менску
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG