Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбасада ЗША абвяргае абвінавачаньні беларускага КДБ


RFE/RL Злучаныя Штаты Амэрыкі абвяргаюць абвінавачаньні ў спробах дэстабілізаваць сытуацыю ў Беларусі. Гэтыя абвінавачаньні прагучалі ўчора першым намесьнікам старшыні КДБ Беларусі Васілём Дземянцеем у часе прадстаўленьня ў палаце прадстаўнікоў закону "Аб супрацьдзеяньні экстрэмізму".

"ЗША не імкнуцца да дэстабілізацыі і падрыву беларускай дзяржавы, не пагражаюць. ЗША, як і раней, паважаюць незалежнасьць, сувэрэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасьць Беларусі" – гаворыцца ў заяве, распаўсюджанай пасольствам ЗША ў Менску.

"ЗША заахвочваюць і падтрымліваюць свабодныя, дэмакратычныя працэсы ў Беларусі гэтаксама, які і ў іншых краінах, і арыентуюць сваю дапамогу тым арганізацыям, якія спрыяюць разьвіцьцю дэмакратычных працэсаў" – гаворыцца ў заяве.

Учора намесьнік старшыні КДБ Васіль Дземянцей заявіў, што "асноўным аб''ектам памкненьняў спэцслужбаў замежных краінаў, у прыватнасьці ЗША, зьяўляецца дэстабілізацыя палітычнай сытуацыі ў Беларусі. Відавочная пэўная тактыка, аж да інтэрвэнцыі". Канец цытаты.

Гл. таксама • КДБ заяўляе пра магчымую ваенную інтэрвэнцыю ў Беларусь
XS
SM
MD
LG