Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Анжаліку Борыс сем гадзінаў трымалі на мяжы


Сяргей Астраўцоў, Горадня На памежным пераходзе “Бераставіца—Баброўнікі” на беларуска-польскай мяжы сёньня была затрымана машына, на якой ехала Анжаліка Борыс — старшыня непрызнаванага беларускімі ўладамі Саюзу палякаў. Трапіць у Польшчу яна змагла толькі празь сем гадзінаў.

Мне ўдалося зьвязацца з Анжалікай Борыс у той момант, калі яна ўсё ж атрымала магчымасьць трапіць у Польшчу:

(Борыс: ) “Ад 10 гадзінаў раніцы нас трымалі на мяжы, анулявалі штэмпэлі ў пашпартах і вось 20 хвілінаў таму назад паставілі зноў. Адбываўся шматгадзінны асабісты догляд, праверка машыны. Яе раскруцілі на часткі”.

Анжаліка Борыс сказала, што мытнікі нават чакалі нейкую адмысловую апаратуру для агляду машыны. Паводле старшыні Саюзу палякаў, службоўцы патлумачылі ўсё гэта камандай зь Менску.

Яна лічыць, што ёй урэшце дазволілі праехаць у Польшчу толькі таму, што яна паведаміла пра сваё затрыманьне на мяжы польскім сродкам масавай інфармацыі.

Анжаліка Борыс зазначыла, што ў пятніцу ў яе мелася адбыцца рабочая сустрэча ў таварыстве “Вспульнота польска”, якая была сарваная.

У Саюзе палякаў лічаць, што затрыманьне на мяжы можна патлумачыць тым, што ўлады імкнуцца абмежаваць кантакты Анжалікі Борыс з новаабранымі польскім ўладамі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG