Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ЗША: памочнік Дыка Чэйні абвінавачаны


ВАШЫНГТОН. Льюісу Лібі, галоўнаму дарадцу віцэ-прэзыдэнта ЗША Дыка Чэйні, выстаўлены сёньня крымінальныя абвінавачаньні. Фэдэральнае вялікае журы абвінаваціла Лібі ў стварэньні перашкод правасудзьдзю, а таксама ў падлогу і лжэсьведчаньні. Калі віна Лібі будзе даказаная ў судзе, яму можа пагражаць да 40 гадоў зьняволеньня і штраф ў памеры аднаго мільёна 250 тысяч даляраў. Неўзабаве пасьля выстаўленьня абвінавачаньняў Льюіс Лібі падаў у адстаўку.

Другому прадстаўніку амэрыканскай адміністрацыі – найбліжэйшаму дарадцу прэзыдэнта Буша Карлу Роўву – удалося пазьбегчы абвінавачаньняў.

Расьсьледаваньне ў адносінах да высокіх чыноўнікаў Белага дому было пачатае два гады назад – пасьля раскрыцьця ў друку імя супрацоўніцы ЦРУ Вэлэры Плэйм, што лічыцца ў ЗША крымінальным злачынствам.
XS
SM
MD
LG