Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Іранцы правялі дэманстрацыю супраць Ізраілю


ТЭГЕРАН. Дзясяткі тысяч іранцаў узялі ўдзел у антыізраільскіх дэманстрацыях з нагоды Дня салідарнасьці з палестынцамі. У Тэгеране ў дэманстрацыі ўзялі ўдзел прэзыдэнт Ірану Махмуд Ахмадзінэджад і некалькі міністраў.

У сераду Ахмадзінэджад заявіў, што Ізраіль мае быць зьнішчаны. Усясьветныя лідэры рэзка асудзілі заяву іранскага прэзыдэнта. Сёньня Ахмадзінэджад заявіў, што ў сваіх словах выразіў думку іранскага народу.
XS
SM
MD
LG