Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Андрэю Пачобуту скасавалі падпіску аб нявыезьдзе


Сяргей Астраўцоў, Горадня Сёньня актывісту Саюзу палякаў журналісту Андрэю Пачобуту была скасавана мера стрыманьня — падпіска аб нявыезьдзе. Ён зьяўляецца падазраваным па крымінальнай справе (артыкул 185 Крымінальнага кодэксу) аб запалохваньні Віктара Богдана — дырэктара шчучынскага Дома польскага.

Адначасова Гарадзенская абласная пракуратура працягнула на месяц тэрмін расьсьледаваньня гэтай справы. Пасьля таго, як Андрэй Пачобут выйшаў з Шчучынскага РАУС, міліцыянты затрымалі другога актывіста СПБ Мечыслава Яскевіча, які прывёз з Горадні Пачобута з сябрамі.
XS
SM
MD
LG