Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Лукашэнка, хопіць!" даўно было сказана..."


RFL/RL Званок на Свабоду. Водгукі слухачоў – 28 кастрычніка. Кожны дзень з 21:00 вечара да 09:00 раніцы вы можаце затэлефанаваць на менскі нумар 290-39-52 і пакінуць свой водгук на нашым аўтаадказьніку. Рэдакцыя Радыё Свабода не нясе адказнасьць за выказваньні слухачоў

(Міхаіл Леках, Рыга:) “Мяне так патрывожыла правакацыйная заява прэзыдэнта Літвы Адамкуса, што адразу вам тэлефаную.

Уважліва праслухаў перадачу з удзелам спадара Карбалевіча і іншых. Павінен сказаць, што адзнакі вельмі мяккія і неадэкватныя. Заява Адамкуса невыпадковая – гэта піяр-кампанія ў межах халоднай вайны супраць Беларусі. Таму да гэтай заявы трэба ставіцца вельмі сур’ёзна. Пасьля такіх правакацыйных заяваў Югаславія была ператворана ў пыл, я маю на ў вазе Сэрбію. Беларускаму кіраўніцтву трэба да гэтага паставіцца вельмі сур’ёзна, і вам таксама, калі вы патрыёты”.

(Спадар:) “Некалькі дзён таму Лукашэнка заявіў, што сам ня будзе здымаць сваю кандыдатуру. Маўляў, “вы павінны сказаць: “Лукашэнка, хопіць!” "Хопіць" было сказана ў 2001 годзе, "хопіць" было сказана на рэфэрэндуме 2004 году. І толькі дзякуючы Ярмошынай з Лазавіком ды раённым і гарадзкім выбарчым камісіям атрымалі такія вялізарныя адсоткі!

Натуральна, выбаркам ня хоча, каб на выбарах у прэзыдэнты ад кожнага прэтэндэнта ў камісіі было членаў пароўну. Пры падліку галасоў у каго б валасы сталі дыбам, а нехта пакрыўся б халодным потам. Большая палова насельніцтва даўно ўжо кажа: “Лукашэнка, хопіць!”

І яшчэ. Хопіць зьдзекавацца зь Мілінкевіча, з адзінага кандыдата ад апазыцыі. Акружылі вёску кальцом, здымаюць дамы для назіраньня, людзей угаворваюць… Пусьціце яшчэ верталёты для прагляду зьверху! А гэта значыць, што ў нейкага дрыжаць каленкі”.
XS
SM
MD
LG