Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Найбагацейшыя памёрлыя сьвету


НЬЮ-ЁРК. Амэрыканскі фінасавы часопіс “Форбс” зьмясьціў сьпіс памёрлых, якія працягваюць зарабляць мільёны даляраў. Ачольвае сьпіс Элвіс Прэсьлі, які пяты год запар зарабляе па 45 млн. даляраў на ліцэнзійных адлічэньнях. Мультыплікатар Чарльз Шульц на другім месцы, штогод да ягонага маёнтку дадаецца 35 млн. даляраў. Джон Ленан на трэцім месцы – 22 млн. даляраў. Далей ідуць мастак-ленк Эндзі Ўорхал (16 млн.), акторы Марлон Брандо (9 млн) і Мэрылін Манро (8 млн. даляраў).Часопіс вылічыў, што Ўільям Шэксьпір, чые п’есы ідуць у тэатрах па ўсім сьвеце ўжо каторае стагодзьдзе, мог бы дадаваць да свайго кашалька па 15 млн даляраў штогод.
XS
SM
MD
LG