Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ЗША не выключаюць санкцыяў дачынна Ўзбэкістану


ВАШЫНГТОН. Галоўны амэрыканскі прадстаўнік у Сярэдняй Азіі заявіў, што Вашынгтон не выключае магчымасьці сур’ёзных санкцыяў дачынна Ўзбэкістану з-за маштабнага парушэньня правоў чалавека. Дэніэл Фрыд, намесьнік Дзяржсакратара па Эўропе й Эўразіі, зрабіў сваю заяву перад чальцамі падкамісіі Палаты Прадстаўнікоў. Кангрэсмэн Уільян Дэлахант, дэмакрат ад штату Масачусэтс, заявіў, што Вашынгтон быў занадта памяркоўны да парушэньня правоў чалавека ўзбэцкімі ўладамі, магчыма з-за таго, што карыстаўся ваеннай базай ва Ўзбэкістане для апэрацыі ў Аўганістане. У ліпені Ўзбэкістан папрасіў амэрыканскіх вайскоўцаў пакінуць базу, пасьля таго, як Вашынгтон скрытыкаваў жорскае задушэньне Андыжанскага паўстаньня сіламі бясьпекі ў траўні. Сьведкі сьцьвярджаюць, што спэцслужбоўцы забілі там некалькі соцень мірных грамадзянаў.
XS
SM
MD
LG