Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Баку арыштаваны вядомы навуковец


БАКУ. Азэрбайджанская служба “Радыё Свабода” паведаміла, што ў сталіцы Азэрбайджану ўлады арыштавалі вядомага навукоўца, акадэміка Эльдара Салаева. Сын Салаева, Элман, заявіў, што ягонага бацьку трымаюць у Міністэрстве нацыянальнай бясьпекі. Улады заявілі, што пратрымаюць Салаева-старэйшага 48 гадзінаў. Акадэмік Эльдар Салаеў быў прэзыдэнтам азэрбайджанскай Акадэміі навук у 1980-х. Ягоны сын, Элман Салаеў – адзін зь лідэраў апазыцыйнай Дэмакратычнай партыі.
XS
SM
MD
LG