Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэм''ер Іраку сустрэўся з каралём Ярданіі


АМАН. Прэм’ер Іраку Ібрагім ад-Джавахіры сустрэўся з каралём Ярданіі Абдулом. Кароль Абдула асудзіў напады ваеўнікоў у Іраку і заявіў, што “Ярданія, гэтак як і сам Ірак, зацікаўленая ў сувэрэнітэце, незалежнасьці ды тэрытарыяльнай цэласьці Іраку”. Гэта быў першы візыт Джавахіры ў Ярданію. Ён заявіў, што мае задачу абмеркаваць зь ярданскім кіраўніцтвам праблемы бясьпекі, здабычы нафты і гандлю. Адносіны паміж краінамі заставаліся напружанымі пасьля ўпадку рэжыму Садама Хусэйна ў красавіку 2003. Пераважна шыіцкі ўрад Іраку неаднаразова заяўляў аб вялікай колькасьці ярданцаў, якія ажыцьцяўлялі ў Іраку напады разам з суніцкімі ваеўнікамі, кіраванымі лідэрам аль-Кайды ў Іраку Абу Мусабам Аз-Заркаўі.
XS
SM
MD
LG