Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Казуліна не пусьцілі ў Швэцыю


Уладзімер Глод, Менск Кіраўнік Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) сёньня зьбіраўся вылецець у Мальме, дзе адбудзецца зьезд Сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі Швэцыі. Аднак падчас мытнага дагляду ў яго знайшлі дакумэнты, якія спадар Казулін назваў партыйнай перапіскай. Менавіта з-за іх былога рэктара БДУ не пусьцілі ў самалёт, які вылятаў зь Менску ў Франкфурт-на-Майне.

Паводле Аляксандра Казуліна, спачатку ў яго не было ніякіх непрыемнасьцяў. Ён нават прайшоў памежны кантроль, яму паставілі ў пашпарце адпаведную адзнаку пра тое, што ён ужо пакідае Беларусь, але потым аднекуль паступіў загад яго не пускаць:

(Казулін: ) "Мяне вывелі, вярнуліся назад. Зразумела, што ўсе фармальнасьці з майго боку былі выкананыя абсалютна дакладна. Адзіны варыянт мяне затрымаць было складаньне пратаколу вынятку нейкіх прадметаў. Таму склалі пратакол вынятку нашай партыйнай дакумэнтацыі. Яшчэ дакумэнты пісалі гадзіны паўтары. Адным словам, правёў у аэрапорце гадзіны тры".

Спадар Казулін сьцьвярджае, што ніякіх процізаконных рэчаў і дакумэнтаў ў яго ня было:

(Казулін: ) "Гэтую ўсю інфармацыю можна знайсьці ў інтэрнэце. Там няма ніякай інфармацыі, якая б вяла да падрыву... Нават нічога блізкага да гэтага няма".

Я спрабаваў даведацца пры прычыны затрыманьня ў Дзяржаўным мытным камітэце Беларусі. Аднак апэратыўны дзяжурны адказаў, што гэта не ўваходзіць у ягоную кампэтэнцыю. Аляксандар Казулін заявіў, што заўтра ж падасьць заяву ў суд за зьнявагу маральнай і дзелавой рэпутацыі.

У Швэцыі ў спадара Казуліна былі заплянаваныя сустрэчы зь лідэрамі розных сацыял-дэмакратычных партыяў, прадстаўнікамі Рады Эўропы, Эўразьвязу. Акрамя таго ён меўся наведаць і Данію.

Гл. таксама • Па вяртаньні са Страсбуру Лябедзьку затрымалі ў аэрапорце
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG