Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўрапарлямэнт асудзіў Азэрбэйджан за жорсткае абыходжаньне з дэманстрантамі


СТРАCБУР: Эўрапарлямэнт асудзіў Азэрбэйджан за жорсткае здушэньне пратэстаў апазыцыі перад прызначанымі на 6 лістапада парлямэнцкімі выбарамі. Раней Злучаныя Штаты віталі крокі зробленыя ўладамі ў Баку, якія ў выпадку поўнага ажыцьцяўленьня маглі б зрабіць выбары болей празрыстымі. Улады абяцалі акуратна складаць выбарчыя сьпісы і правяраць дакумэнты, каб не дапусьціць шматразовага галасаваньня. Апазыцыя праводзіць безупынныя пратэсты і заяўляе, што ўлады зьбіраюцца фальсыфікаваць выбары.
XS
SM
MD
LG