Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ізраіль арыштаваў лідэра Ісламскага Джыхаду


ДЖЭНІН: Ізраільскія сілы правялі рэйд супраць групоўкі Ісламскі Джыхад на заходнім беразе Ярдану. У часе рэйду быў арыштаваны лідэра гэтай групоўкі Абдэл Гакім Ізадзін. Учора Ісламскі Джахад узяў на сябе адказнасьць за абстрэл ў якім загінулі 5 ізраільцаў. У міжчасе ізраільская армія абстраляла ракетамі некалькі аб’ектаў ў Паласе Газы адкуль раней вёўся абстрэл ізраільскай тэрыторыі. Прэм’ер Ізраілю Шарон выключыў магчымасьць перамоваў з палестынскім лідэрам Абасам, пакуль той не зробіць сур’ёзных захадаў супраць узброеных груповак.
XS
SM
MD
LG